wd wp Пошук:

Ежы Гажыч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гажыч. Ежы Гажыч, або Ягор (Юрый) Яўгенавіч Гажыч (польск.: Jerzy Gażycz; 1819 — 1877) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Гажычаў (Гажыцаў) харвацкага або венгерскага паходжання. Нарадзіўся ў сям’і Яўгена Гажыча і Кацярыны з Гансоўскіх[2].

У 1846 г. патрыёты пад кіраўніцтвам Людвіка Мераслаўскага рыхтавалі паўстанне. З мэтай яго падрыхтоўкі ў Брэсцкі павет прыбыў эмісар Мераслаўскага студэнт Берлінскага ўніверсітэта Ёган Рэр. Эмісара і яго сябра-паплечніка, мясцовага памешчыка Апаліна Гофмайстэра ветліва прымалі ў многіх маёнтках Брэсцкага павета, у тым ліку і ў Сегенеўшчыне, якая належала Гажычу. Пасля арышту Ёгана Рэра брэсцкія шляхцічы Апалін Гофмайстэр і Юзаф Багуслаўскі былі сасланы разам з ім на катаргу ў Сібір, а астатнія памешчыкі, якія прымалі эмісара, у т.л. Ягор Гажыч, апынуліся пад паліцэйскім наглядам[2].

Маршалак шляхты Брэсцкага павета ў 1857—1864 гадах. У час паўстання 1863 года арыштоўваўся за тое, што ўгаворваў сялян далучыцца да паўстання[3].

Магіла Ежы і Канстанцыі Гажычаў у Воўчыне

Пахаваны на могілках у Воўчыне разам з жонкай.

Сям’я

У шлюбе з Канстанцыяй з Якубоўскіх (1818—1888).

Старэйшы сын Вітольд Гажыч (1841—1864) у час паўстання 1863 года быў камісарам Лідскага павета, за што быў асуджаны да 20 гадоў катаргі[3].

Малодшы сын Канстанцін (1848—1900) у 1878 г. ён ажаніўся з Марыяй з Хшаноўскіх (1860—1935), якая ў будучым стала вядомай мастачкай[2].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 30 мая 2022.
  2. 1 2 3 Александр Ильин, Елена Игнатюк. Повстанцы Гажичи
  3. 1 2 Брестский заговор 1846 года
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі брэсцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1877 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гажычы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Воўчыне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1819 годзе