wd wp Пошук:

Ежы Бузек

Ежы Караль Бузек (польск.: Jerzy Karol Buzek [ˈjɛʐɨ ˈbuzɛk]; нар. 3 ліпеня 1940, Смілавіц, Германія, цяпер — Смілавіцы, Чэхія) — польскі палітык, прэм’ер-міністр Польшчы ў 1997—2001 гадах, дэпутат Еўрапарламента з 13 чэрвеня 2004 года. Абраны яго старшынёй 14 ліпеня 2009 года.

Скончыў Сілезскую політэхнічную акадэмію. Прафесар Інстытута хіміі ў Глівіцы. З 1980 — дзеяч «Салідарнасці», праявіў сябе як актыўны арганізатар мясцовых структур у Сілезіі; псеўданім «Караль» з’явіўся менавіта ў гэты перыяд. У 1997 стаў дэпутатам Сейма ад «Выбарчай Акцыі Салідарнасці». Прэм’ер-міністр Польшчы з 31 кастрычніка 1997 па 19 кастрычніка 2001 года. З 2004 года — дэпутат Еўрапарламента, удзельнік шматлікіх парламенцкіх камісій. Абраны старшынёй Еўрапарламента 14 ліпеня 2009. Ежы Бузеку забаронены ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь[5].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 8 снежня 2020.
  2. http://www.europarl.europa.eu/meps/pl/28269/Jerzy_BUZEK_home.html;jsessionid=048BAC5DF7B16D0BEA5509D16E203437.node1
  3. http://orka.sejm.gov.pl/ArchAll2.nsf/3RP/044
  4. http://www.europarl.europa.eu/meps/en/28269/JERZY_BUZEK_cv.html
  5. http://www.zvyazda.minsk.by/ru/archive/article.php?id=76233&idate=2011-03-22, Газета «Звязда» 22 сакавіка 2011 года, № 52 (26916)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне гарадоў Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента ад Польшчы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Кракава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Польшчы
Катэгорыя·Члены партыі «Грамадзянская платформа»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі ВНУ Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мараўскасілезскім краі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа венгерскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Варшавы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі ВНУ Польшчы
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Старшыні Еўрапарламента