wd wp Пошук:

Егермайстар

Егермайстар

Егермайстар (ням.: Jägermeister) — папулярны нямецкі моцны лікёр, настоены на зёлках. Андосіцца да катэгорыі бітараў. Атрымліваюць лікёр шляхам мацэрацыі 56 кампанентаў — раслін (у тым ліку лакрыцы), карэння, лупін, — дакладны склад трымаецца пад сакрэтам, вытрымліваюць 12 месяцаў, шэсць з якіх — у дубовых бочках. На этыкетцы бутэлькі з лікёрам намаляваны алень з крыжом паміж рагоў, паводле легенды гэты алень з’явіўся перад святым Губертам — заступнікам паляўнічых.

Егермайстар п’юць астуджаным ў чыстым выглядзе (малымі кілішкамі) як дыжэстыў альбо ў кактэйлях. Выпускаецца з 1934 года кампаніяй Mast-Jägermeister AG, размешчанай у горадзе Вольфенбютэль (зямля Ніжняя Саксонія). Рэцэпт лікёру першапачаткова распрацавалі як лекавы сродак для паляпшэння стрававання і інш. З 1970-х гадоў экспартуецца ў дзесяткі краін свету.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Вольфенбютэль
Катэгорыя·Нямецкая кухня
Катэгорыя·Алкагольныя напоі