wd wp Пошук:

Ева Экеблад

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Экеблад. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дэлагардзі. Графіня Ева Экеблад (народжаная Дэлагардзі; шведск.: Eva Ekeblad, 10 ліпеня 1724 — 15 мая 1786) — шведская навуковец, аграном.

Біяграфія

Ева нарадзілася ў сям’і прэзідэнта Камерц-калегіі Магнуса Юліуса Дэлагардзі. У 1740 годзе выйшла замуж за графа Класа Экеблада(шведск.) бел. (1708-1771), у іх нарадзілася сем дзяцей[4].

У 1746 годзе Ева зрабіла найбольш вядомае яе вынаходства — тэхналогію вытворчасці мукі і алкаголю з бульбы. У 1748 годзе яна стала першай жанчынай, абранай членам Шведскай каралеўскай акадэміі навук. Наступная жанчына, удастоеная такога ж гонару, была абраная толькі праз 203 года[5].

У 1751 годзе Ева таксама адкрыла метад адбельвання баваўнянай тканіны і пражы мылам. Праз год яна распрацавала спосаб замены небяспечных інгрэдыентаў, якія выкарыстоўваліся ў касметыцы у той час, на парашок з клубняў бульбы. Па чутках, Экеблад рэкламавала выкарыстанне бульбы, выкарыстоўваючы кветкі расліны ў якасці ўпрыгожвання для валасоў[6].

Роднасныя сувязі

Яе брат быў шваграм фаварыткі Хедвігі Ульрыкі Таубэ. Сын яе малодшай сястры Хедвиги Катарины Делагарди[sv] Ханс Аксель фон Ферзен (1755-1810) — быў буйным дыпламатам і ваенным начальнікам[7].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Eva Ekeblad f. De la Gardie — 1917.
  2. 1 2 Eva Ekeblad // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Eva Ekeblad // GeneaStar
  4. Ekeblad | Historiska personer - Historiesajten(нявызн.). www.historiesajten.se. Праверана 10 ліпеня 2017.
  5. Eva Ekeblad’s 293rd Birthday(англ.) . www.google.com. Праверана 10 ліпеня 2017.
  6. Eva Ekeblad f. De la Gardie - Svenskt Biografiskt Lexikon(нявызн.). sok.riksarkivet.se. Праверана 10 ліпеня 2017.
  7. I:234 (Svenskt biografiskt handlexikon)(шведск.) . runeberg.org (6 лютага 1906). Праверана 10 ліпеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Памерлі 15 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Батанікі Швецыі
Катэгорыя·Фізікі Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1786 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1724 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 ліпеня
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных