wd wp Пошук:

Ева Боніер

Ева Фрэдрыка Боніер (шведск.: Eva Bonnier; 17 лістапада 1857, Стакгольм — 13 студзеня 1909, Капенгаген) — шведская мастачка, мецэнат.

Біяграфія

Ева Боніер, 1905
Ева Фрэдрыка Боніер нарадзілася ў [Стакгольме](/Стакгольм "Стакгольм"), была дачкой выдаўца Альберта Боніера, які належыў да аднаіменай дынастыі. Дзяўчынка вучылася мастацтву ў 1878 годзе ў шведскага мастака Аўгуста Мальмстрэма, а потым — у [Каралеўскай шведскай акадэміі вольных мастацтваў у Стакгольме](/Каралеўская_акадэмія_вольных_мастацтваў_(Швецыя) "Каралеўская акадэмія вольных мастацтваў (Швецыя)").

Разам са сваёй сяброўкай, мастачкай-партрэтысткай Ханнай Хірш, Ева Боніер з 1883 па 1889 гады вучылася ў Парыжы. Яе карціна «Музыка»

(1889) была адзначана ў Парыжскім салоне. Пасля вяртання ў 1889 годзе ў Швецыю яна да 1900 года малявала ў асноўным партрэты.

Сярод работ мастачкі гэтага часу: аўтапартрэт, партрэт Лісьен Боніер (Lisen Bonnier), партрэты шведскага вучонага Хьялмара Лундбома (Hjalmar Lundbohm), палітыка Морыца Рубенсана (Moritz Rubenson) і іншых.

Адной з апошніх карцін мастачкі з’яўляецца карціна «Краўчыхі» (1887).

Ева Боніер была членам Шведскай Асацыяцыі Мастакоў, некаторы час ўваходзіла ў кіраванне Асацыяцыі.

У 1900-х гадах Ева на атрыманую спадчыну занялася дабрачыннай дзейнасцю. Яна заснавала фонд добраўпарадкавання Стакгольма, на сродкі якога ствараліся творы мастацтва, прызначаныя для ўпрыгожвання прысутных месцаў, такіх як Нацыянальная бібліятэка Швецыі, Стакгольмскі ўніверсітэт, Стакгольмскія школы і інш.

Ева Боніер памерла 13 студзеня 1909 года. У цяперашні час карціны мастачкі захоўваюцца ў Нацыянальным музеі Швецыі ў Стакгольме і ў прыватных калекцыях.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Зноскі

  1. http://www2.ub.gu.se/kvinndata/portaler/rostratt/pdf/rostrattsfragan.pdf
  2. 1 2 3 4 Eva F Bonnier — 1917.
  3. 1 2 3 4 Eva Fredrika Bonnier 1857-11-17 — 1909-01-13 Konstnär, mecenat Праверана 19 лютага 2020.
  4. Norra begravningsplatsen: KändisarnaNorra begravningsplatsen.se. Праверана 14 снежня 2016.
  5. Björnberg K. Kungliga och Norra begravningsplatserna: vandringar bland berömda personers gravar — Andra upplagan — Stockholm: Bäckströms förlag, 1998. — С. 187. — ISBN 978-91-88016-69-0 Праверана 5 сакавіка 2017.
  6. Eva Bonnier (1857-1909 mosaiska kv E grav 1082)Norra begravningsplatsen.se.
  7. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
  8. Eva Fredrika Bonnier Праверана 19 лютага 2020.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лістапада
Катэгорыя·Мастакі Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1909 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў лене Стакгольм
Катэгорыя·Жанчыны Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 13 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1857 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Капенгагене