wd wp Пошук:

Евангелле паводле Пілата

«Евангелле паводле Пілата» (фр.: L’Évangile selon Pilate) — другі раман французскага пісьменніка Эрыка-Эманюэля Шміта, апублікаваны ў 2000 годзе. Тэатральная адаптацыя рамана мае назву «Мае евангеллі» (Mes évangiles).

Сюжэт

Частка першая. У Гефсіманскім садзе Ісус разважае аб мінулых падзеях свайго жыцця і сваім цяперашнім становішчы, асабліва засяроджваючыся ў думках на тым, што мусіць здарыцца наступным ранкам. Калі рымскія салдаты прыйдуць па яго, распрацаваная з Іудам Іскарыётам задума па распаўсюджанні Божага слова стане ажыццяўляцца. Але Ісус сумняваецца: ці насампраўдзе ён сын Божы?

Частка другая. Рымскі прэфект Понцій Пілат расказвае ў лістах да свайго брата хаду даручанага яму раследавання па пошуку зніклага цела ўкрыжаванага чалавека па імені Ешуа.

Беларускія пераклады

На беларускую мову раман перакладзены Андрэем Хадановічам у 2012 годзе.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Раманы XX стагоддзя
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кнігі 2000 года
Катэгорыя·Раманы на французскай мове