wd wp Пошук:

Евангелле паводле Марыі

Папірус з Евангеллем паводле Марыі

«Евангелле паводле Марыі» — апакрыфічны тэкст, напісаны ў II стагоддзі на копцкай мове, знойдзены ў Каіры ў 1850 годзе доктарам Карлам Райнхартам(англ.) бел., але ўпершыню апублікаваны толькі ў 1955 годзе.

Гэты тэкст з’яўляецца ў Берлінскім кодэксе (рукапісная кніга Ахміма). Рукапіс змяшчае ўрыўкі трох тэкстаў: уласна «Евангелле паводле Марыі» (Магдаліны), «Апокрыф Іаана» і сафію Ісуса ХрыстаПістыс Сафія»). У манускрыпце Евангелля паводле Марыі, адзіная версія якога была знойдзена менавіта ў рукапісе Ахміма, адсутнічаюць старонкі з першай па шостую і з 11-й па 14-ю.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Марыя Магдаліна
Катэгорыя·Апокрыфы Новага Запавету