wd wp Пошук:

Дэўкаліён

Дэўкаліён — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі. Старэйшы сын кноскага ванакта Мінаса і Пасіфаі, крыцкі цар, згаданы ўжо ў «Іліядзе».

Удзельнік Калідонскага палявання. У Гігіна мянуецца ўдзельнікам паходу арганаўтаў, аднак, мабыць, зблытаны з цёзкай (сынам Гіперасія), бо ў Апалонія, Валера Флака і Псеўда-Апаладора не згаданы сярод арганаўтаў.

Жанаты на Арыстыадзе, дочцы Дыяніса і Метаніры, з якой пазнаёміўся падчас вэрхалу на востраве Скірас, дзе тая была вярхоўнай жрыцай Дыяніса [Крыніца?]. Бацька Ідаменея, правадыра крыцян у Траянскай вайне, і Эфона. Дапамог Тэсею высватаць Федру. Стаўшы царом Крыта, склаў звяз з Афінамі. Паводле гісторыка Клідэма, забіты ў Кносе Тэсеем падчас уварвання афінян на Крыт.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Міфы Крыта
Катэгорыя·Арганаўты
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Героі старажытнагрэчаскіх міфаў