wd wp Пошук:

Дэн Джэнсен

Дэніэл Эрвін «Дэн» Джэнсен (англ.: Daniel Erwin “Dan” Jansen; 17 чэрвеня 1965, Уэст-Эліс, Вісконсін) — амерыканскі канькабежац, алімпійскі чэмпіён 1994 года.

Дэн Джэнсен быў адным з наймацнейшых у свеце спрынтараў ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў. Ён многа разоў выйграваў чэмпіянат свету і кубак свету ў спрынце.

На першай сваёй Алімпіядзе 1984 года ў Сараеве Дэн Джэнсен заняў чацвёртае месца на дыстанцыі 500 м (38,55) і 16-е на дыстанцыі 1000 м (1:18,73).

Джэнсен лічыўся фаварытам на спрынтарскіх дыстанцыях на Зімовых Алімпійскіх гульнях 1988 года ў Калгары. Але ў дзень забегаў на дыстанцыю 500 метраў ад лейкеміі памерла сястра Джэнсена. Джэнсен не змог сканцэнтравацца на спаборніцтвах. Ён упаў на дыстанцыях 500 і 1000 метраў.

На наступных алімпійскіх гульнях у 1992 годзе ў Альбервілі Джэнсен таксама быў фаварытам, але зноў не заваяваў ніводнага медаля, чацвёртае месца на 500 метраў (37,46).

Адзіны залаты медаль Джэнсен заваяваў на сваёй апошняй алімпіядзе ў 1994 годзе ў Лілехамеры. Ён выйграў дыстанцыю 1000 метраў з сусветным рэкордам. На дыстанцыі 500 метраў ён заняў восьмае месца з вынікам 36,68 секунд. На цырымоніі закрыцця алімпійскіх гульняў 1994 года Джэнсен быў сцяганосцам амерыканскай дэлегацыі. На гэтай алімпіядзе трэнерам Джэнсена быў першы алімпійскі чэмпіён на дыстанцыі 1000 метраў — Петэр Мюлер.

Зноскі

  1. 1 2 3 http://www.sports-reference.com/olympics/athletes/ja/dan-jansen-1.html
  2. Daniel Jansen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://espn.go.com/espnw/news-commentary/article/7575004/sports-most-heartbreaking-moments
  4. http://espn.go.com/espnw/commentary/7575004/sports-most-heartbreaking-moments
  5. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  6. Olympedia — 2006.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вісконсіне
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Канькабежцы ЗША
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1994 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1992 года
Катэгорыя·Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1988 года
Катэгорыя·Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1984 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па канькабежным спорце
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 чэрвеня