wd wp Пошук:

Дэльфін Далмау-і-Генер

Дэлфін Далмау-і-Генер (ісп.: Delfín Dalmau i Gener; 1891, Фігерас, Іспанія — 1965, Барселона, Іспанія) — іспанскі педагог, лінгвіст, эсперантыст.

Біяграфія

У 17 гадоў Далмау стаў выкладчыкам у моўнай школе Берліца ў Барселоне, пазней у каледжы Монт-д’Ор дэ Вальпарадзіс ў Тэрасе. Вёў урокі іспанскай і французскай граматыкі з 1914 па 1917 гады ў Байе-Бланку. У 1918 годзе заснаваў першы ліцэй з вывучэннем СМІ і тэхнічных навук, які ў 1940 годзе пераўтварыўся ў Інстытут журналістыкі Бельпост. Супрацоўнічаў з рознымі перыядычнымі выданнямі, быў рэдактарам часопіса «Clarisme». Быў вядомым паліглотам і сусветна прызнаным эсперантистом, працаваў рэдактарам часопіса «Kataluna Esperantisto» і прэзідэнтам Каталонскай федэрацыі эсперанта, у якой быў адным з вядучых ідэолагаў разам з Фрэдэрыкам Пухула-і-Валес.

Асаблівую вядомасць Далмау-і-Генер атрымаў як стэнограф: ён выпусціў першыя дзве пласцінкі для вывучэння каталонскай мовы з галасамі Пумпеу Фабры і Мерсе Родореда, а таксама псіхалагічныя апавяданні і зборнікі заданняў «Пасіўнае паліглотства» (Poliglotisme passiu, 1936) і «Лінгвістычныя тлумачэнні» (Aclariments lingüístics, 1962). Даследаванні Далмау сталі знакам для педагагічнай лінгвістыкі заняцца пытаннямі, звязанымі з інтэрлінгвістыкай, прота-эсперанталогіяй, педагогікай, сацыялінгвістыкай і філасофіяй мовы. Далмау заўсёды быў у авангардзе культуры і ведаў, якім важным з’яўляецца ўніверсалізм (неабходнасць у міжнароднай дапаможнай мове) і інтэграцыя каталонскага грамадства без якіх-небудзь расколаў у грамадстве.

Прапанова аб пасіўным паліглотстве заключаецца ў развіцці і актыўным выкарыстанні ўласнай мовы, агульнаўжывальнай і размоўнай лексікі і імкненні зводзіць памылкі да мінімуму, але пры гэтым толькі з пасіўным выкарыстаннем як мага большай лексікі з іншых моў. Гэта быў прамежкавы этап паміж сітуацыяй моўнага імперыялізму на іспанскім і сусветным узроўні, які трэба было пераадолець, і фонам для ўзнікнення універсальнай мовы тыпу эсперанта.

Выбраныя творы

На каталонскай

На эсперанта

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фігерасе
Катэгорыя·Памерлі 15 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Барселоне
Катэгорыя·Эсперантысты
Катэгорыя·Мовазнаўцы Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Постаці іспанскай педагогікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі У Барселоне