wd wp Пошук:

Дэвід Хасельхоф

Дэвід Майкл Хасельхоф (англ.: David Michael Hasselhoff, нар. 17 ліпеня 1952) — амерыканскі акцёр і спявак. Найболей вядомы па ролях у тэлесерыялах «Рыцар дарог» і «Ратаваннікі Малібу».

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Балтымары, штат Мэрыленд. Па сканчэнню коледжа Бэйтс ён вучыўся ў Оклендскім універсітэце, а таксама ў Каліфарнійскім універсітэце мастацтваў. Спрадвечна Хассельхоф меў намер прысвяціць сябе мюзіклам і выступаць на Брадвеі, аднак у 1975 годзе ён з поспехам дэбютаваў у тэлесерыяле «Маладыя і дзёрзкія», што паклаў пачатак яго акцёрскай кар’еры.

З 1982 па 1986 год ён здымаўся ў фантастычным серыяле «Рыцар дарог», дзе згуляў адну з найболей вядомых сваіх роляў — Майкла Найта. У серыяле-працягу 2008-га года Хасельхоф ізноў з’явіўся, але толькі ў пілотнай серыі. З канца 1980-х Хасельхоф пачаў працаваць у музычнай сферы і запісаў некалькі поп-альбомаў. З 1989 года ён пачаў здымацца ў папулярным тэлесерыяле «Ратаваннікі Малібу» у ролі Мітча Бьюкенана. У 1996 годзе ў Хасельхофа з’явілася ўласная зорка на Галівудскай алеі славы, а ў 2000 годзе ён дэбютаваў на Брадвеі ў мюзікле «Джэкіл і Хайд». У 2008 годзе зняўся ў ролі віцэ-прэзідэнта ЗША ў камп’ютарнай гульні Command & Conquer: Red Alert 3. У 2015 выйшаў кароткаметражны фільм Kung Fury, у якім Хасельхоф выконвае песню ў фінальных тытрах. Па гэтай песні быў зняты відэакліп, што залучае ў сябе шэраг змененых кадраў з фільма з удзелам самога спевака[6].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11893841X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. David Hasselhoff // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11893841X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  5. Дорсі Д., Уільямс Э., Стоўн Б. Твітэр — Twitter, Inc., 2006.
  6. David Hasselhoff rides a T. rex in ‘Kung Fury’ music video.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 ліпеня
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Балтымары