wd wp Пошук:

Дэвід Уорк Грыфіт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грыфіт. Дэвід Льюэлін Уорк Грыфіт (англ.: David Llewelyn Wark Griffith; 22 студзеня 1875, Крэствуд, штат Кентукі — 23 ліпеня 1948) — амерыканскі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст, прадзюсар, з творчасці якога часта адлічваюць гісторыю кіно як асобнага віду мастацтва.

Біяграфія

The Adventures of Dollie (1908)

Да прыходу ў кінематограф Д. У. Грыфіт пісаў апавяданні, вершы і п’есы, спрабаваў сябе як тэатральны акцёр. У 1907 пачаў актыўна прапаноўваць свае сцэнарыі кінастудыям, выступаць як акцёр у асобных фільмах.

У 1908 дэбютаваў як рэжысёр фільма «Прыгоды Долі». На працягу 1908-13 паставіў звыш 300 карцін (пераважна кароткаметражных), у якіх шукаў новыя сродкі мастацкай выразнасці. Найвышэйшым творчым дасягненнем рэжысёра лічыцца яго стужка «Нараджэнне нацыі» (1915), прысвечаная падзеям Грамадзянскай вайны ў ЗША. Гэты надзвычай працяглы (больш за тры гадзіны) фільм атрымаў вялікі камерцыйны поспех і быў прызнаны шэдэўрам сусветнага кінамастацтва. Яшчэ адзін выдатны твор — «Нецярпімасць» (1916) — паказваў розныя гістарычныя эпохі і аказаў істотны ўплыў на развіццё кінематографа.

Да ліку найбольш важных творчых здабыткаў, навацый Д. У. Грыфіта адносяцца выкарыстанне рухомай камеры, распрацоўка прынцыпаў кінамантажу, вызваленне кінамастацтва ад тэатральнай умоўнасці. Сярод яго паспяховых пастановак — фільмы «Сэрца свету» (1918), «Зламаныя парасткі» (1919), «Шлях на Ўсход» (1920), «Хіба жыццё не цудоўнае?» (1924) і інш. Д. У. Грыфіт з вялікай цяжкасцю прыняў выкарыстанне гуку ў кіно. Быў адным з заснавальнікаў кінакампаніі «Юнайтэд Артыстс».

Фільмаграфія

Зноскі

  1. http://www.theyshootpictures.com/griffithdw.htm
  2. http://www.virtual-history.com/movie/person/1568/dw-griffith
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118718851 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. http://www.amoeba.com/movies/detail/1329/d-w-griffith-father-of-film/

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 23 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі 23 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1948 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1875 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Рэжысёры нямога кіно
Катэгорыя·Рэжысёры вестэрнаў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кентукі
Катэгорыя·Памерлі ў Галівудзе
Катэгорыя·Лаўрэаты ганаровай прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кентукі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных