wd wp Пошук:

Дэвід Лэйн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лейн.

Дэ́від Лэйн (англ.: David Lane; 2 лістапада 1938 — 28 мая 2007) — амерыканскі актывіст і прыхільнік ідэй белага нацыяналізму.

Дэвід Лэйн нарадзіўся ў 1938 годзе. У 1979 годзе стварыў «Дэнверскі аддзел рыцараў Ку-клукс-клану». З’яўляецца адным з заснавальнікаў арганізацыі Боба Мэцьюза «The Order». Чальцы «The Order» абвінавачваюцца ў выкраданні грошай, забойствах, падрывах бомб, вырабе фальшывых банкнот, арганізацыі ваенізаваных лагераў з мэтаю звяржэння урада ЗША.

Лэйн быў прысуджаны да 190 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў арганізацыі забойства радыёвядучага Алана Берга ў 1984 годзе. Сваё дачыненне да забойства адмаўляў. Пакаранне адбываў у федэральнай турме ADX Florence ва Фларэнцыі, штат Каларада.

З’яўляецца аўтарам папулярнага ў асяроддзі неанацыстаў лозунга «14 словаў»: «We must secure the existence of our people and a future for White children» («Мы павінны захаваць існаванне Нашага народа і будучыню для Белых дзяцей»). Знаходзячыся ў заключэнні, пісаў кнігі з вобласці «тэорыі змовы». Прапаведаваў «ватанізм» (Wotanism).

Памёр 28 мая 2007 года ў сне вечарам у турме ў Індыяне.

Працы

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Белы нацыяналізм
Катэгорыя·Памерлі ў Індыяне
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Тэрарысты ЗША
Катэгорыя·Памерлі ад эпілепсіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нацыяналісты ЗША
Катэгорыя·Члены Ку-клукс-клана
Катэгорыя·Неанацысты ЗША
Катэгорыя·Злачынцы ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 28 мая
Катэгорыя·Антысемітызм у ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аяве