wd wp Пошук:

Дыяцэзія Печа

Дыяцэзія Печа (венг.: Pécsi Egyházmegye, лац.: Dioecesis Quinque Ecclesiensis) — каталіцкая дыяцэзія лацінскага абраду ў Венгрыі з цэнтрам у горадзе Печ. Уваходзіць у склад мітраполіі Калача-Кечкемет.

Дыяцэзія заснавана напачатку XI стагоддзя ў перыяд хрысціянізацыі Венгрыі. Лацінская назва дыяцэзіі лац.: Dioecesis Quinque Ecclesiensis, літаральна «дыяцэзія Пяці Цэркваў» узыходзіць да старадаўняй назвы Печа — «Пяць цэркваў».

Паводле даных на 2004 год у дыяцэзіі налічвалася 401 000 каталікоў (64,6 % насельніцтва), 132 святара і 206 прыходаў[1]. Кафедральным саборам дыяцэзіі з’яўляецца сабор Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Печы, які мае статус малой базілікі. З 2011 года дыяцэзію ўзначальвае біскуп Дзьёрдзь Удвардзі (венг.: György Udvardy).

Ардынарыі

Зноскі

  1. Статыстыка дыяцэзіі на catholic-hierarchy.org

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рымска-каталіцкія дыяцэзіі Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі