Дыяфіз (ад грэч.: diaphýomai — расці паміж) — цэнтральны аддзел (цела) трубчастай косці, размешчаны паміж эпіфізамі. Дыяфіз утвораны пераважна кампактным касцяным рэчывам, звычайна мае цыліндрычную або трохграневую форму. Рост дыяфіза ажыццяўляецца за кошт метаэпіфізарнай зоны - метафіза і храстковай эпіфізарнай пласцінкі.
У дыяфізе размешчаны костнамазгавы канал, запоўнены жоўтым касцявым мозгам (у дзяцей - чырвоным).
Да захворванняў з паражэннем дыяфізу косці адносіцца саркома Юінга.[1]
Апроч гэтага, дыяфіз могуць паражаць іншыя пухліны — лімфома і міелома, фіброзная дысплазія, энхандрома, адамантынома і астэоід-астэома.[2]