wd wp Пошук:

Дыянісій Парыжскі

Святы Дыянісій з галавой у руках. Познегатычная скульптура

Дыянісій Парыжскі (фр.: Saint Denis, лац.: Dionysius) — хрысціянскі святы III стагоддзя, першы біскуп Парыжа, свяшчэннамучанік.

Біяграфія

Найстарэйшым з захаваных жыццяпісаў святога з’яўляюцца “Страсці святых Дыянісія, Рустіка і Елеўферыя” (лац. Passio SS. Dionysii Rustici et Eleutherii), датаваныя 600 годам. Аб святым Дыянісій згадвае таксама Рыгор Турскі, гісторык і святы VI стагоддзя.

Паводле падання, Дыянісій прапаведаваў хрысціянства ў Рыме, а затым у германскіх землях і ў Іспаніі. Яго суправаджалі прэсвітэр Рустык, святы Рыель і дыякан Елеўферый. Затым Дыянісій і яго паплечнікі пачалі прапаведаваць у Галіі. Дыянісій, паводле падання, стаў першым біскупам Лютэцыі (Парыжа). Падчас пераследу хрысціян паганскімі ўладамі, усе тры прапаведнікі былі схопленыя і кінутыя ў цямніцу. Назаўтра мучанікі былі абезгалоўленыя на вяршыні Манмартра (цяпер у межах Парыжа). Менавіта ў сувязі з пакараннем смерцю трох святых гэтая гара і атрымала сваю сучасную назву (фр. Montmartre – гара мучанікаў). Cвяты Дыянісій узяў сваю галаву, прайшоў з ёй да храма і толькі там упаў мёртвы. Набожная жанчына Катул пахавала рэшткі мучаніка.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Мучанікі
Катэгорыя·Гісторыя Парыжа
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Свяшчэннамучанікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Епіскапы