wd wp Пошук:

Дыфузная спазма стрававода

Дыфузная спазма стрававода — другое па распаўсюджанасці (пасля ахалазіі кардыі) парушэнне маторыкі стрававода: наяўнасць моцных, без прапульсіўнасці, няўзгодненых скарачэнняў цягліц стрававода адначасова на розных узроўнях. Этыялогія невядомая.

Сімптомы і плынь

Сімптомы могуць з’явіцца ў любым узросце, але найчасцей на хваробу пакутуюць асобы пасля 40 гадоў. Характэрны боль у грудной клетцы, часцей за ўсё за грудзінай, і дысфагія. Боль можа ўзнікаць з першымі порцыямі ежы, але часам і незалежна ад прыёмаў ежы. Дысфагія можа прывесці да недаядання.

Дыягностыка

Дыягназ ставіцца на падставе рэнтгенапісу стрававода пасля ўвядзення кантраснага рэчыва (парушэнне праходжання кантраснага рэчыва, выгляд «лейцара», вельмі моцныя спазмы могуць нагадваць дывертыкулы) і манаметрыя стрававода. Заўсёды варта выканаць эндаскапічнае даследаванне для выключэння арганічных прычын дысфагіі і адпаведныя абследванні, каб выключыць ішэмічную хваробу сэрца.

Лячэнне

Фармакалагічнае — як пры ахалазіі — выкарыстанне блакатараў кальцыевых каналаў (ніфедыпін) або нітратаў (нітрагіцэрын, ізасарбіда дынітрат). Многія пацыенты маюць патрэбу ў зніжэнні сакрэцыі страўнікавай кіслаты з дапамогай інгібітару пратоннай помпы (амепразол). Перавагі аператыўнага лячэння не ўстаноўлена.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Парушэнні маторыкі стрававода
Катэгорыя·Гастраэнтэралогія
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні страўнікава-кішачнага тракту