wd wp Пошук:

Дыега Беналья

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дые́га Арла́нда Бена́лья (італ.: Diego Orlando Benaglio; нар. 8 верасня 1983, Цюрых, Швейцарыя) — швейцарскі футбаліст італьянскага паходжання, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Швейцарыі (2006—2014).

Кар’ера

Клубная

Беналья пачынаў кар’еру ў родным «Грасхоперы» з Цюрыха. У 2002 годзе швейцарац перайшоў у «Штутгарт», аднак за тры сезоны так і не згуляў за асноўную каманду, выступаючы толькі за «Штутгарт II».

У 2005 годзе Беналья перайшоў у партугальскі «Насьянал».

22 лютага 2008 года Беналья перайшоў у «Вольфсбург», падпісаўшы кантракт да 2012 года[3]. У кастрычніку 2009 года кантракт быў падоўжаны яшчэ на год[4]. 28 красавіка 2012 года Беналья падоўжыў кантракт з «Вольфсбургам» да 2017 года. У складзе «Вольфсбурга» доўгі час быў асноўным брамнікам і капітанам каманды.

16 чэрвеня 2017 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Манака»[5]. Пакінуў каманду па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2020 года[6].

Нацыянальная

У 2006 годзе Беналья атрымаў выклік на чэмпіянат свету 2006, дзе ён быў трэцім брамнікам зборнай Швейцарыі. На чэмпіянат Еўропы 2008, чэмпіянат свету 2010 і чэмпіянат свету 2014 Беналья таксама прыцягваўся ў зборную, дзе быў ужо асноўным брамнікам. У жніўні 2014 года ён абвясціў пра завяршэнне кар’еры ў зборнай[7].

Дасягненні

Швейцарыя «Грасхопер»

Германія «Вольфсбург»

Зноскі

  1. Diego Benaglio // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. DIEGO ORLANDO BENAGLIO // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. «Вольфсбург» подписал контракт с швейцарским голкипером
  4. «Вольфсбург» продлил контракт с Бенальо
  5. «Монако» приобрел Бенальо и защитника «Лиона» Гаспара
  6. Слимани, Бакайоко, Бенальо и еще 3 игрока покинули «Монако»
  7. Benaglio erklärt Rücktritt aus der Nati

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Грасхопер
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі зборнай Швейцарыі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Вольфсбург II
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 верасня
Катэгорыя·Ігракі ФК Вольфсбург
Катэгорыя·Футбалісты Швейцарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цюрыху
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Штутгарт II
Катэгорыя·Ігракі ФК Насьянал Фуншал
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Манака