wd wp Пошук:

Душка Маркавіч

Душка Маркавіч (чарнагор.: Duško Marković, Душко Марковић; нар. 6 ліпеня 1958, Мойкавац, Народная Рэспубліка Чарнагорыя, Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія) — чарнагорскі юрыст і палітык, прэм’ер-міністр Чарнагорыі з 28 лістапада 2016 па 4 снежня 2020 г.

Біяграфія

Скончыў юрыдычны факультэт Крагуевацкага ўніверсітэта, пасля чаго працаваў у юрыдычным аддзеле шахты «Брсково» (Мойковац).

З 1986 да 1989 гг. сакратар скупшчыны абшчыны Мойковац. У 1989 г. быў прызначаны прэзідэнтам скупшчыны абшчыны Мойковац. З 1991 па 1998 гг. ён быў генеральным сакратаром урада Чарнагорыі. У 1997 г. абіраецца ў Нацыянальную асамблею Чарнагорыі. Да 2005 г. займаў пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў па пытаннях дзяржаўнай бяспекі. З 2005 да 2010 гг. займаў пасаду дырэктара Агенцтва нацыянальнай бяспекі Чарнагорыі. У 2010 г. увайшоў ва ўрад М. Джуканавіча ў якасці міністра без партфеля. У снежні таго ж года стаў намеснікам прэм’ер-міністра і міністрам юстыцыі ў новым урадзе І. Лукшыча. Захаваў пасады ў наступным ўрадзе М. Джуканавіча[2]. У 2015 г. Маркавіч быў абраны намеснікам старшыні Дэмакратычнай партыі сацыялістаў Чарнагорыі.

9 лістапада 2016 г., Маркавіч быў прызначаны прэзідэнтам Чарнагорыі Ф. Вуянавічам на пасаду прэм’ер-міністра. 28 лістапада, пры падтрымцы партый меншасцящ албанцаў, харватаў і баснійцаў, ён быў зацверджаны парламентам (41 «за» з 81 членаў).

Сям’я

Жанаты. Мае 3 дзяцей.

Зноскі

  1. Duško Marković // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Ko je Duško Marković, čovjek od povjerenja Mila Đukanovića(басн.) . Dnevni avaz (27 кастрычніка 2016). Праверана 17 сакавіка 2010.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнагорыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 ліпеня
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Чарнагорыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Асобы