wd wp Пошук:

Душан Бакіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Душан Бакіч (нар. 23 лютага 1999, Падгорыца, Чарнагорыя) — чарнагорскі футбаліст, нападнік беларускага клуба «Дынама» з Мінска і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.

Клубная кар’ера

У Падгорыцы пачаў займацца футболам у школе футбольнага клуба «Будучнаст», першы трэнер — Васка Дулавіч. Ва ўзросце 17 гадоў падпісаў прафесійны кантракт з гэтай камандай, дэбютаваў за галоўную каманду ў 2018 годзе.

У складзе «Будучнасці» двойчы стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату Чарнагорыі (сезоны 2017/2018 і 2018/2019). У 2019 годзе стаў пераможцам Кубка Чарнагорыі. Выступаў у кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы УЕФА. За каманду згуляў у 43 матчах і набраў 4 выніковыя балы (3+1).

Са студзеня 2020 года трэніраваўся з беларускім клубам «Энергетык-БДУ» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[2]. У складзе «студэнтаў» згуляў у 26 матчах, у якіх набраў 16 выніковых балаў (11+5), стаўшы найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

У студзені 2021 года перайшоў у мінскае «Дынама»[3][4]. Не замацаваўся ў складзе дынамаўцаў, гуляў за дубль, у асноўнай камандзе згуляў толькі аднойчы ў матчы Кубка Беларусі. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду эстонскаму клубу «Легіён»[5].

У студзені 2022 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з дынамаўцамі[6] і пачаў у складзе каманды сезон, стаў адным з асноўных нападнікаў.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Чарнагорыі.

17 лістапада 2022 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Чарнагорыі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча са Славакіяй (2:2).

Дасягненні

Зноскі

  1. 1 2 3 https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/bakic-dushan
  2. “Энергетик-БГУ” подписал контракт с Душаном Бакичем
  3. Бакич сменит “Энергетик-БГУ” на другой клуб
  4. Душан Бакич стал игроком минского “Динамо”
  5. Минское “Динамо” отправило Бакича в аренду
  6. Роман Бегунов вернулся в минское “Динамо”. А Бакич?
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі зборнай Чарнагорыі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Легіён Талін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Будучнаст Падгорыца
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Чарнагорыі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Падгорыцы
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ