wd wp Пошук:

Дуся

Дуся (літ.: Dusia) — возера ў Літве.

Адно з найбольш значных азёр краіны. Возера з’яўляецца самым вялікім у паўднёвай часткі Літвы. Плошча возера складае 23,17 км². Даўжыня з захаду на ўсход 8,4 км, максімальная шырыня 4,2 км. Найбольшыя глыбіні размешчаны ў цэнтры возера, сярэдняя глыбіня 15,4 м. Берагі большай часткай пясчаныя.

Возера сілкуецца за кошт упадаючых у яго малых рэк.

У возеры жывуць 18 відаў рыб. Возера Дуся добрае месца для адпачынку і рыбалкі. На яго берагах знаходзяцца пясчаныя пляж і лагеры адпачынку.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта