wd wp Пошук:

Дунайская вежа

Дунайская вежа (ням.: Donauturm) была пабудавана ў 1964 годзе па праекту Ханса Лінтля падчас Венскай Міжнароднай садовай выставы. З тых часоў яна стала часткай венскага пейзажу, з’яўляючыся папулярнай назіральнай кропкай і турыстычнай славутасцю. Вежа размешчана ў Донаўпарку на беразе ракі Дунай.

Вышыня вежы — 252 м. Гэта самы высокі будынак у Вене і другі па вышыні ў Аўстрыі. Назіральная пляцоўка знаходзіцца на вышыні 150 м, да яе вядуць 2 ліфта, якія падымаюць наведвальнікаў наверх за 35 секунд. На пляцоўцы ўстаноўлены механізм для скачкоў з дапамогай «тарзанкі», якая выкарыстоўваецца ў летні час. Акрамя таго на вышыні 160 і 170 м знаходзяцца два рэстарана («Панарама» і «Дунайскі вальс»), які размяшчаюцца на платформе, што верціцца (мае тры хуткасных рэжыма і выконвае поўны абарот за 26, 39 і 52 хвіліны адпаведна).

На Дунайскай вежы ўстаноўлены антэны сотавых кампаній, прыватных УКХ-радыёстанцый і іншых службаў радыёсувязі. Нягледзячы на сваё падабенства з тэлевізійнай вежай, яна не выкарыстоўваецца для гэтых мэтаў.

Зноскі

  1. Monuments database — 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктура Вены
Катэгорыя·Славутасці Вены
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вежы
Катэгорыя·Вышынныя збудаванні без геаграфічных каардынат