Дуляўцы́[1] (трансліт.: Duliaŭcy, руск.: Дулевцы) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавета.
У 1796 г. належала плябаніі Воўпаўскага касцёла. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 28 двароў, 197 жыхароў.
Да 2 снежня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Дзятлавіцкага сельсавета[2], да 29 верасня 1972 года — у склад Рэплеўскага сельсавета[3], да 18 кастрычніка 2013 года — у склад Роскага пассавета[4].
На 01.01.2004 г. 118 двароў, 331 жыхар.
Ёсць крама, ФАП, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі.