wd wp Пошук:

Дульсе Лопес Понтэс

Дульсе Лопес Понтэс (26 мая 1914, Салвадор, Бразілія — 13 сакавіка 1992, Салвадор) — бразільская законніца, каталіцкая святая. Двойчы намінавалася на Нобелеўскую прэмію міру.

Біяграфія

Калі было 16 гадоў, яна пачала запрашаць пажылых і патрабуючых людзей у свой дом. Праз два гады яна далучылася да сясцёр місіянерак Беззаганнага Зачацця Божай Маці.

У 1959 годзе заснавала арганізацыю дапамогі бедным і адрынутым, якая пасля пачала называцца Дабрачынным фондам сястры Дульсе (OSID) і на працягу 50 гадоў клапацілася пра жабракоў, хворых і бяздомных. Дабрачынным фондам сястры Дульсе зараз з’яўляецца найбуйнейшай дабрачыннай арганізацыяй у Бразіліі, якая прапануе медыцынскія, сацыяльныя і адукацыйныя паслугі. Сёння фонд мае шпіталь у Баія і адукацыйны цэнтр Санта-Антоніо, які дае бясплатную адукацыю 800 дзецям, якія жывуць ва ўмовах крайняй галечы.

Сястра Дульсе памерла ў 1992 годзе пасля 30-гадовай хваробы.

Пасля таго, як яе цела было прызнана нятленным, яна была беатыфікавана ў 2011 годзе і абрана адным з заступнікаў Сусветных дзён моладзі ў Кракаве як прыклад дабрачыннасці. Яна стала першай бразільскай святой.

13 кастрычніка 2019 года папа Францішак абвясціць яе святой[8]..

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1031432396 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. https://exame.abril.com.br/brasil/irma-dulce-a-santa-dos-pobres-tornou-se-hoje-a-1a-santa-brasileira/
  3. https://www1.folha.uol.com.br/poder/2011/05/919344-conheca-a-historia-de-vida-e-beatificacao-de-irma-dulce.shtml
  4. 1 2 https://www.irmadulce.org.br/portugues/religioso/vida-de-irma-dulce
  5. http://agenciabrasil.ebc.com.br/geral/noticia/2019-10/canonizacao-de-irma-dulce-reconhece-trabalho-social
  6. https://www.correio24horas.com.br/noticia/nid/irma-dulce-tera-o-dia-13-de-agosto-como-data-oficial-de-celebracao/
  7. https://www.vgnoticias.com.br/brasil/irma-dulce-e-proclamada-a-primeira-santa-nascida-no-brasil-santa-dulce-dos-pobres/61124
  8. 13 кастрычніка падчас урачыстай Імшы, якую папа Францішак цэлебраваў на ватыканскай плошчы св. Пятра, пяць благаслаўлёных былі абвешчаны святымі.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салвадоры
Катэгорыя·Рэлігія ў Бразіліі
Катэгорыя·Памерлі 13 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра святых без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Святыя
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Францысканцы
Катэгорыя·Памерлі ў Салвадоры