wd wp Пошук:

Дуброўка скальная

Дуброўка скальная[3] (Drymocallis rupestris) — кветкавая расліна сямейства ружавых.

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з прамастойным сцяблом вышынёй 30-60 см і прыкаранёвай разеткай перыста-раздзельнага лісця. Кветкі белыя, сабраныя ў гронкі. Плод — шматарэшак.

Пашырэнне

Еўрапейскі горны рэліктавы від. Пашырэнне: Сярэдняя Еўропа, Крым, Каўказ. У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за ўсходняй мяжой арэала, выяўлена ў Слонімскім раёне (расце на ўзлеску арляковай дубравы).

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў траўні-чэрвені. Зацвітае на другі год. Пладаносіць у ліпені-жніўні. Размнажэнне насеннае.

Выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 105. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Ружавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL