wd wp Пошук:

Дуброк

Дуброквозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Вялікае Абаб’е, у басейне ракі Абабіца. Належыць да Абабіцкай групы азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 0,88 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Найбольшая глыбіня 2,9 м, сярэдняя — 1,7 м. Даўжыня берагавой лініі 2,05 км. Аб’ём вады ў возеры 0,24 млн м³.

Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 13 м, параслі лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны. Злучана ручаямі з азёрамі Мядзведна і Абаб’е.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Абабіцкая група азёр
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта