wd wp Пошук:

Дубраўская сярэдняя школа

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дубраўская сярэдняя школа Пухавіцкага раёна» — установа сярэдняй адукацыі ў в. Дубраўка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

1903—1991

Згодна архіўных дадзеных школа ў вёсцы Сінча была адкрыта ў 1903 годзе. Гэта была школа царкоўнай граматы, дзе вывучалі Закон Божы, арыфметыку, пісьмо і чытанне па кнізе «Сеятель». Першымі настаўнікамі былі: Пілуй Іван Сцяпанавіч, Копшык Соф’я, Матусевіч Марыяю.

Пасля 1917 года школа атрымала статус пачатковай. Па дадзеным архіва ў 19211923 гг. Настаўнікамі ў школе працавалі Тарасевіч Стэфан і Крывіцкі Кіпрыян Сямёнавіч.

У 1931 годзе школа была пераўтворана ў сямігадовую. У гады Другой сусветнай вайны школа не дзейнічала. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе ў Сінчы зноў пачала працаваць пачатковая школа, затым з 1948 навучальнага года сямігодка, а ў 1962 годзе Сінчанская школа стала васьмігадовай.

Спачатку школа размяшчалася ў двух драўляных памяшканнях. Але ў 1965 годзе сіламі бацькоў, настаўнікаў і вучняў, з дапамогай калгаса «Прагрэс» быў пабудаваны новы цагляны будынак на 240 месцаў. Сінчанская васьмігадовая школа праіснавала да жніўня 1991 года. З 1950 па 1991 год школа выпусціла больш за 800 вучняў.

1991

Дубраўская сярэдняя школа пачала дзейнічаць з 1991 года. Першы выпуск-1992 год. Колькасць выпускнікоў за 27 гадоў — 308.З іх медалістаў − 13 з залатой медаллю — 4,з сярэбранай — 9. 37 выпускнікоў абралі прафесію педагога. З іх 4 працуюць ДУА «Дубраўская сярэдняя школа». У школе на 1 верасня 2018 года навучаецца 90 вучняў[1].

Вядомыя выпускнікі

Дырэктары школы

Зноскі

  1. http://dubrovka.ucoz.net/index/0-2

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1903 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Школы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дубраўская сярэдняя школа Пухавіцкага раёна
Катэгорыя·1903 год у Беларусі