Ду́бенецкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Дубенец.
Створаны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Столінскага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. Скасаваны 16 ліпеня 1954 года, тэрыторыя сельсавета далучана да Беразноўскага сельсавета[1].