Дубе́йкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Дубейкі.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Качановіцкага і Лявонавіцкага сельсаветаў[1]. 9 жніўня 1960 года ў склад Ланскага сельсавета перададзены вёскі Качановічы I і Качановічы II[2]. 29 ліпеня 1971 года сельсавет перайменаваны ў Лявонавіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Лявонавічы[3].