wd wp Пошук:

Дубава спорт

«Дубава спорт» — гэта сучасны стадыён у Баранавічах, які можа змясціць 1 100 гледачоў, ігравое поле са штучным пакрыццём, бегавыя дарожкі, чатыры раздзявалкі з душам, памяшканне для трэнераў і спартыўных арбітраў, канферэц-зала, дзве аўтамабільныя стаянкі. Тут адбываюцца міжнародныя спаборніцтвы па хакеі на траве.

Стадыён стаў падарункам камандзе «Тэкстыльшчык-БарДУ», якая шмат разоў станавілася пераможцай маладзёжных чэмпіянатаў Еўропы, прызёрам і пераможцам начионального чэмпіянату па хакеі на траве. На ўзвядзенне стадыёна з абласнога бюджэту было накіравана больш за 30 мільярдаў рублёў.[1]

Сучасны стан

У Баранавічах 9 жніўня адкрыўся новы стадыён — па хакеі на траве. Хакеем на траве ў Баранавічах займаюцца больш за трыццаць гадоў. Стадыён па хакеі дастаўся футбольнай школе. Единственное, што сёння азмрочвае радасць баранавіцкага клуба па хакеі на траве, дык гэта тое, што доўгачаканы стадыён у выніку стаў учреждениі пры Дзіцяча-юнацкай школе па футболе № 5.

На будаўніцтва стадыёна было затрачана 43,6 мільярда рублёў, 10 мільярдаў ад гэтай сумы было выдзелена з гарадскога бюджэту, астатняя сума — з абласнога. Стадыён ўключае ў сябе стандартнае гульнявое поле для хакея на траве памерам 91х55 метраў, чатыры прафесійныя бегавыя дарожкі па 400 метраў, восем стометровай дарожак, трыбуну на 1100 месцаў, каментатарскія кабіны, трэнажорная зала, чатыры распранальні з душавымі, медпункт і адміністрацыйныя кабінеты. У будучыні каля стадыёна з’явіцца шматфункцыянальны гульнявой зала для индорхоккея (гульня ў зале). Падобных стадыёнаў са штучным пакрыццём па хакеі на траве ў Беларусі яшчэ сем, у Брэсцкай вобласці стадыён у Баранавічах трэці. На стадыёне будуць трэніравацца дзіцячыя групы хакеістаў. Выкарыстанне стадыёна іншымі спартсменамі праблематычна: пакрыццё прызначана для заняткаў у спецыяльнай мяккай абутку.[2]

Галерэя

Зноскі

  1. Газета «Наш Край»,16 верасня 2015 г.
  2. Баранавіцкі партал навінаў, «intex-press»(недаступная спасылка), дата доступа: 09.10.2016
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Баранавічаў
Катэгорыя·Спартыўныя збудаванні Беларусі
Катэгорыя·Спорт у Баранавічах