wd wp Пошук:

Другая бітва пры Іпры

Друга́я бі́тва пры І́пры (22 красавіка 191525 мая 1915) — бітва ў раёне Іпра паміж саюзнымі і германскімі войскамі падчас Першай сусветнай вайны, у якой упершыню пасля Балімаўскай бітвы германцамі актыўна ўжывалася хімічная зброя. Германскай арміі на чале з герцагам Альбрэхтам Вюртэмбергскім не ўдалося развіць першапачатковы поспех.

Ход падзей

Германскае камандаванне яшчэ з сакавіка 1915 года рыхтавала буйную аперацыю па прарыву варожага фронту з ужываннем хімічнай зброі. У маючым адбыцца надыходзе германцы планавалі ўжыць хімічную газабалонную атаку. Удар наносіўся на ўчастку стыку 2-й англійскай арміі і 20-га французскага корпуса. На працягу некалькіх дзён германскія хімічныя войскі ноччу ўсталявалі 150 газабалонных батарэй. 22 красавіка на пазіцыі брытанскіх войскаў было выпушчана 180 тон хлора. Жаўтавата-зялёнае воблака рушыла на пазіцыі праціўніка, за ім у марлевых павязках наступала германская пяхота. Англійскія салдаты, не будучы забяспечаныя сродкамі абароны ад газу, задыхаліся і падалі як нежывыя. Брытанцы ў паніцы пакідалі свае пазіцыі, якія без бою займалі германскія салдаты. Аднак, па некаторых дадзеных, германскае камандаванне не ўлічыла ўмовы надвор’я, і частка хлору было ветрам аднесена да пазіцый германскіх войскаў, у выніку чаго тыя, хто не быў у ахоўнай масцы, таксама атрымалі атручэнне (праўда, пра смяротныя выпадкі дадзеных няма).

Ад хлору пацярпела 15 000 чалавек, 5 000 з якіх памерлі. Паміж англійскімі і французскімі войскамі утварыўся разрыў у 3,5 км. Дарога на Іпр апынулася вольная. Аднак, не маючы рэзерваў, германскае камандаванне не змагло атрымаць выгады з сітуацыі, якая склалася. На аўтамашынах і пешым парадкам англічане і французы падцягнулі рэзервы і занялі пралом у абароне, усе наступныя спробы германскіх войскаў прарваць абарону апынуліся беспаспяховымі. Англічане і французы ўжо былі абсталяваныя найпростымі сродкамі абароны ад хімічнай зброі.

У далейшых баях у маі немцам атрымалася прасунуцца на нязначную адлегласць, але галоўная задача — прарыў фронту і захоп Іпра — выканана не была. Першае ў гісторыі прымяненне газу прынесла германцам абмежаваны поспех. Але яно з’явілася пачаткам масавага прымянення хімічных сродкаў барацьбы ваюючымі дзяржавамі. Развіваліся сродкі абароны і новы элемент баявога забеспячэння — супрацьхімічная абарона войскаў. Ужо ў 1915 годзе найпростыя марлевыя павязкі былі заменены процівагазамі.

Гл.таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Германія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Канфлікты 1915 года
Катэгорыя·Красавік 1915 года
Катэгорыя·Вялікабрытанія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Францыя ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Бітвы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Бітвы Германіі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Май 1915 года
Катэгорыя·Бітвы Францыі
Катэгорыя·Бітвы ў Бельгіі
Катэгорыя·Бітвы Першай сусветнай вайны