wd wp Пошук:

Дроў

Дроў (англ.: drow) — цёмныя эльфы з сусвету Забытых Каралеўстваў — найбольш папулярнага гульнявага сусвету дзеля ролявай гульні «Dungeons & Dragons». Папулярызаваныя пісьменнікам Робертам Сальваторэ, аўтарам кніжнага серыяла пра цёмнага эльфа Дзірта Да’Урдэна. Сёння дроў знаходзяцца ў шэрагу найбольш папулярных рас у літаратуры і камп’ютарных гульнях жанру фэнтэзі.

Дроў — адная з самых жорсткіх, небяспечных, бязлітасных і крыважэрных рас за ўсю гісторыю фэнтэзі. Дроў жывуць пад зямлёй, у вялізных гарадах, агульнай дзяржаўнасці не маюць. Улада ў гарадах належыць кланам («дамам»), кожны з які ўзначальвае жанчына-матрыярх, старэйшая ў родзе. Яна мае амаль неабмежаваную ўладу над сваімі дзецьмі і мужам. Кіраванне ажыцяўляецца метадам дыктату і гвалту, іерархію дроў характарызуе абсалютная пакорлівасць вышэйшым і дэспатычныя паўнамоцтвы над ніжэйшымі. Дроў, здольныя праяўляць хаця б нейкія прыкметы дабрыні, чалавечнасці, літасці, проста не выжываюць. Натуральны адбор (з-за войн смяротнасць даволі высокая) пакідае толькі самых бяпрынцыпных, бясчалавечных, здольных на любую подласць і здраду. Натуральная працягласць жыцця дроў — каля 700 гадоў, але большасць проста не дажывае да гэтага ўзросту. Хворых і параненых суайчыннікаў дабіваюць. Любое праяўленне літасці да ворага расцэньваецца як здрада. Дзяцей выхоўваюць з ужываннем фізічнай сілы (у прыватнасці, змяіных бізуноў), без усялякіх саступак: самыя слабыя з іх паміраюць. У многіх гарадах рабы складаюць да паловы насельніцтва. Больш за ўсё дроў ненавідзяць светлых эльфаў, што жывуць на паверхні Зямлі. У выніку самі дроў карыстаюцца непрыязнасцю і недаверам з боку амаль усіх іншых народаў, што ўскладняе жыццё нават тых адзінкавых цёмных эльфаў, якія перайшлі на бок дабра.

Знешне дроў адрознівае абсалютна чорная (абсыдыянавая) скура і белыя валасы. Галоўная багіня дроў — Ллос, Павуковая Каралева.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Істоты ў фэнтэзі
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Эльфы
Катэгорыя·Фэнтэзійныя расы
Катэгорыя·Dungeons & Dragons