До́цішскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Доцішкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Чыжунскі сельсавет у складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Чыжуны. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 11 лютага 1972 года цэнтр перанесены ў вёску Доцішкі, сельсавет перайменаваны ў Доцішскі сельсавет[1]. 5 кастрычніка 2007 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Нацкага сельсавета з населенымі пунктамі Алякшышкі, Бялюнцы, Гатуўка, Гінэлі, Кудаюнцы, Міцканцы, Мяжанцы, Нача, Некрашунцы, Постаўкі, Пузелі, Сабалюнцы, Салапяцішкі, Сербінішкі, Смільгіні, Тальманты, Шаўры[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2222 чалавекі[3], з іх 87,7 % — палякі, 8,0 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 1,2 % — літоўцы[4].