Дональд Сазерленд (англ.: Donald Sutherland: нар.17 ліпеня 1935, Сент-Джон, Нью-Брансуік) — канадскі акцёр і кінапрадзюсер. Лаўрэат прэмій «Эмі» (1995) і «Залаты глобус» (1996; 2003). Бацька акцёра Кіфера Сазерленда. Уваходзіў у групу, якая несла алімпійскі сцяг на адкрыцці XXI зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы (Канада) 12 лютага 2010 года.