wd wp Пошук:

Дом мяшчанкі Эцінген

Дом мяшчанкі Эцінген — будынак у Мінску, размешчаны ў Верхнім Горадзе, па адрасе вул. Герцэна, 4.

Гісторыя

Пабудаваны ў другой палове XVIII стагоддзя на гістарычнай Малой Бернардзінскай вуліцы. Пазначаны на шматлікіх планах Мінска з пачатку ХІХ стагоддзя[1].

Пачынаючы з сярэдзіны ХІХ ст. ўладальнікам гэтага будынка была мяшчанка Хана Эцінген, якой належалі «мураваны 2-павярховы дом з хлявамі і зямлёй». Збудаванні належалі ёй да канца ХІХ стагоддзя[1].

У 1904 годзе мураваны будынак разам з гаспадарчымі пабудовамі і зямельным пляцам набыў аўстрыйскі падданы Ківа Рапапорт. У гэты час асноўныя памяшканні будынкаў працягвалі выкарыстоўвацца пад жыллё. На першым паверсе мураванага дома, які выходзіў на Малую Манастырскую вуліцу, знаходзілася кравецкая майстэрня[1].

Архітэктура

Фасад будынка
Першы паверх у тэхніцы разынкавай муроўкі

Двухпавярховы чатырохвугольны ў плане цагляны будынак накрыты двухсхільным дахам[2], тарцы якога прыкрывалі 3-х вугольныя франтоны, выкананыя ў тэхніцы «прускага мура»[1]. Першы паверх не атынкаваны і выкананы з вялікіх камянёў у тэхніцы разынкавай муроўкі[1]. Агульная сіметрычная кампазіцыя галоўнага фасада парушаецца арачным праездам, які ссунуты ад вертыкальнай восі сіметрыі. Цэнтральная частка будынка вылучана трохвугольным франтонам, у тымпане якога прарэзана маленькае квадратнае акно. Пад дахам на перыметры праходзіць развіты шматслойны карніз. Прамавугольныя вокны размешчаны ў неглыбокіх дэкаратыўных нішах паўцыркульнага абрысу. У цэнтры галоўнага фасада на 2-м паверсе навісае балкон з ажурнай агароджай (чыгуннае ліццё). Будынак — помнік архітэктуры класіцызму[2]

У двары знаходзіліся гаспадарчыя пабудовы, у тым ліку аднапавярховая мураваная афіцына[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Забудова квартала вуліцы Герцэна і Музычнага завулка (нявызн.). spadchina.by. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2019. Праверана 11-01-2019.
  2. 1 2 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·З’явіліся ў XVIII стагоддзі
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Мінску
Катэгорыя·Збудаванні Мінска ў стылі класіцызм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Мінска
Катэгорыя·Верхні горад (Мінск)
Катэгорыя·Вуліца Герцэна (Мінск)