wd wp Пошук:

Дом Эбіна

Дом Эбіна — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Першамайскай вуліцы, 26. Помнік архітэктуры класіцызму першай паловы ХІХ ст[2]

Гісторыя

Пабудаваны ў першай палове ХІХ ст. на вул. Шклоўскай як жылы, даходны дом. Належаў Эбіну. Верхнія паверхі былі жылымі кватэрамі, на ніжнім размяшчаўся шэраг крам, сярод якіх у 1912 г. была кніжная крама Ноткіна[2].

У 1914—1919 гг. у будынку дзейнічаў прыватны зубаўрачэбны кабінет. У 1924 г. дом муніцыпалізаваны. Падчас Вялікай Айчыннай вайны моцна пашкоджаны, у 1945 г. павінен быў быць разабраны, але пазней адбудаваны[2]

У 1985 г. адбыўся капітальны рамонт. Выкарыстоўваецца як жылы. На першым паверсе ў савецкія часы размяшчалася кафэ «Сняжынка», цяпер — гандлёвыя кропкі[2]

Архітэктура

Дваровы фасад

Трохпавярховы цагляны будынак галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Першамайскай. Галоўны фасад мае асіметрычную кампазіцыю пабудовы — арка змешчана ў правы бок. Уваход размешчаны з боку ўнутранага двара. Першы паверх апрацаваны рустам, аконныя праёмы маюць прамавугольны выгляд, аздоблены ліштвамі. Другі паверх мае лучковыя аконныя праёмы з ліштвамі, трэці — прамавугольныя праёмы. Міжпавярховы цягі і гзымс простараспрацаваныя. Дах двухсхільны[2].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 14 студзеня 2022.
  2. 1 2 3 4 5 kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Першамайская вуліца (Магілёў)
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Магілёва
Катэгорыя·Збудаванні Магілёва ў стылі класіцызм
Катэгорыя·З’явіліся ў XIX стагоддзі
Катэгорыя·XIX стагоддзе ў Магілёве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных