wd wp Пошук:

Дом Чычэрына

Дом генерал-паліцмайстара Санкт-Пецярбурга М. І. Чычэрына (руск.: Дом генерал-полицмейстера Санкт-Петербурга H. И. Чиче́рина) — гістарычна-архітэктурны помнік на рагу Неўскага праспекта (дом 15) і ракі Мойкі (дом 59), ля Зялёнага моста.

Архітэктура

Будынак з’яўляўся адным з першых узораў ранняга класіцызму. Архітэктурная асаблівасць дома — двух’ярусная каланада, падобная да каланады на фасадах Зімовага палаца, ніжні ярус — тасканскага ордара, верхні — кампазітнага. У канцы XIX ст. пабудавана шмат дваровых флігеляў.

Першапачатковае аздабленне ўнутраных памяшканняў у стылі ранняга класіцызму не захавалася. Толькі ў круглай зале трэцяга паверха засталіся дзве калоны і дзве пілястры карынфскага ордара, выкананыя са штучнага мармуру. У 1810-х гг. па праекце арх. В. П. Стасава да дома быў прыбудаваны мураваны корпус, які выходзіць на Вялікую Марскую вуліцу, — у стылі строгага класіцызму.

У 1858 г. дом перайшоў ва ўласнасць купцоў Елісеевых. Гаспадар дома С. П. Елісееў быў буйным мецэнатам і калекцыянерам. Калекцыя твораў французскага скульптара Радэна, якая экспануецца ў Эрмітажы, трапіла ў музей з дома Елісеева. У тым жа 1858 г. па праекце арх. М. П. Грабёнка была праведзена пераробка будынка. Авальныя вокны на галоўным фасадзе былі заменены прамавугольнымі, калоны верхняга паверху замененыя пілонамі. У 1902 годзе праведзены капітальны рамонт будынка з боку Мойкі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Неўскі праспект
Катэгорыя·Славутасці Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Катэгорыя·Аб’екты культурнай спадчыны Расіі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Санкт-Пецярбурга