wd wp Пошук:

Дом Чапліных

Дом Чапліных — асабняк, пабудаваны ў 1804—1806 гадах у стылі рускага класіцызму пад кіраўніцтвам архітэктара У. І. Берэта. Размешчаны ў Санкт-Пецярбургу, Неўскі праспект, 13 і Вялікая Марская вуліца, 9. Масіўны 4-павярховы будынак са зрэзаным вуглом вылучаецца немудрагелістасцю і стрыманасцю ў выкарыстанні дэкаратыўных элементаў. У 1817 годзе ў доме Чапліных жыў Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў, у 1860-х гадах — Мадэст Пятровіч Мусаргскі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Асабнякі
Катэгорыя·Неўскі праспект
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі