wd wp Пошук:

Дом Мертэнса

Дом Мертэнса (руск.: Дом Ме́ртенса) — помнік архітэктуры на Неўскім праспекце ў Санкт-Пецярбургу: гандлёвы дом, стыль якога ўяўляе сабой сумесь мадэрна і неакласіцызму.

Першы будынак на гэтым месцы быў пабудаваны ў 1740-x гадах.

У 1911—1912 гадах па праекце архітэктара М. С. Лялевіча тут быў збудаваны будынак гандлёвага дома для фірмы футравых вырабаў Ф. Л. Мертэнса. Пры праектаванні будынка былі ўжытыя абсалютна новыя інжынерныя і мастацкія рашэнні: маналітная жалезабетонная апорная канструкцыя будынка і тры вялізныя зашклёныя аркі, якія ўпрыгожваюць яго манументальны фасад.

У 1944 годзе ў будынку быў адкрыты першы ў Ленінградзе Дом мадэляў адзення, у дадатак да агульнасаюзнага дома мадэляў адзення ў Маскве (Кузнецкі мост, адкрыты ў 1933 годзе).

У сярэдзіне 2008 года будынак быў адрэстаўраваны і аддадзены ў арэнду — у ім адкрыўся флагманскі магазін Zara ў Санкт-Пецярбургу.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Неўскі праспект
Катэгорыя·Помнікі архітэктуры Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Катэгорыя·Збудаванні ў стылі мадэрн
Катэгорыя·Гандлёвыя будынкі і збудаванні