wd wp Пошук:

Дом Атліваннікава

Дом Атліваннікава — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны па Ленінскай вуліцы, 34.

Гісторыя

Дом у час нямецкай акупацыі
Дом № 34

Пабудвананы ў 1910-я гг. з цэглы як жылы. Трохпавярховы, на невысокім цокалі. Належыў купцу Атліваннікаву. У 1918 г. тут размяшчаўся павятовы камітэт харчавання. У час нямецкай акупацыі ў будынку, у былым кафэ-шантан, размяшчалася грамада беспрацоўных афіцэраў і зборны этапна-явачны пункт былых афіцэраў, завербаваных антысавецкім падполлем. Тут завербаванныя дабравольцы з ліку былых афіцэраў атрымлівалі часовы прытулак і забяспечваліся грашыма, затым перапраўляліся праз акупаванную немцамі тэрыторыю на Дон да генерала Краснова. Гэты пункт быў Магілёўскім аддзяленнем антырэвалюцыйнай і антысавецкай арганізацыі, што знаходзілася ў Смаленску. Арганізацыя мела мэтай садзеянне германскаму камандаванню ў барацьбе з бальшавікамі і ўзнаўленне манархіі. У 1920-я гг. будынак нацыяналізаваны. Нейкі час тут размяшчалася Надзвычайная камісія. Пазней выкарыстоўваўся як жылы, размяшчаліся розныя установы. Цяпер у будынку — дзіцячая мастацкая школа № 2[1].

Зноскі

  1. Некаторыя звесткі з гісторыі будынкаў па вуліцам Ленінская і Першамайская г. Магілёва

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·1910-я ў Магілёве
Катэгорыя·Ленінская вуліца (Магілёў)
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Магілёва