wd wp Пошук:

Домбуры

Домбуры (яп.: 丼物 домбурымона?) — японская страва, якая атрымала сваю назву па посуду, у якой падаецца (домбуры с японскай перакладаецца як міска). Міска домбуры месціць каля двух стандартных порцый рыса, па-над якім кладуцца розныя дабаўкі: мяса, рыба, яйкі, гародніну ці нейкі іншы гарнір. Па сутнасці з’яўляецца разнавіднасцю японскага фаст-фуда[1].

Розныя віды домбуры маюць свае ўласныя назвы, аднак усе яны заканчваюцца на склад «дон»: напрыклад, папулярны варыянт домбуры з курыцай і яйкам «маці і дзіця» называецца аякадон(руск.) бел.[1][2], а домбуры з адбіўной — кацудон(руск.) бел..

Міска

Звычайна домбуры — гэта глыбокая міска каля 15 сантыметраў дыяметрам па верхнім краі, якая накрываецца вечкам . Аб’ём домбуры разлічаны на прыкладна дзве стандартныя порцыі рысу[1].

Гісторыя

Ідэя домбуры з’явілася ў эпоху Мэйдзі, калі павевы часу стварылі запыт на з’яўленне «зручнай ежы»[1]. Змяшаная ў адной місцы ежа стала рэвалюцыйнай пераменай у японскай традыцыйнай трапезе, таму была прынятая грамадствам не адразу. Аднак на сёння налічваецца ўжо больш за 50 варыянтаў гатавання домбуры[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Shizuo Tsuji Japanese Cooking: A Simple Art (англ.) . Kodansha International (26 снежня 2006). Праверана 4 чэрвеня 2014.
  2. Marie Wilson 30-Minute Asian Meals: 250 Quick, Tasty & Healthy Recipes from Around Asia (англ.) . Tuttle Publishing (15 кастрычніка 2006). Праверана 4 чэрвеня 2014.
  3. Tadashi Ono, Harris Salat Japanese Soul Cooking: Ramen, Tonkatsu, Tempura, and More from the Streets and Kitchens of Tokyo and Beyond (англ.) . Random House LLC (5 лістапада 2013). Праверана 4 чэрвеня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Стравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Стравы з рысу
Катэгорыя·Японская кухня
Катэгорыя·Старонкі з недагледжанымі перакладамі