Докшыцкая сядзіба — былая сядзіба ў горадзе Докшыцах Віцебскай вобласці.
Была пабудавана ў 1560 годзе.
Сядзіба ў Докшыцах найбольш старажытная ў Докшыцкім раёне. Апошняй вядомай літаратурнай крыніцай аб сядзібе з’яўляецца інвентар за 1854 год.
Яна мела выгляд невялікага драўлянага аднапавярховага палаца з чатырохсхільным дахам. Яго парадны фасад упрыгожваў чатырохкалонны порцік з незвычайным па форме паўкруглым франтонам, а вуглы — пілястры. З правага боку параднага партэра з традыцыйным кругам стаяла таксама невялікая двухпавярховая афіцына, за якой месціліся іншыя службовыя і гаспадарчыя пабудовы. Тут быў двор з чэляддзю нявольнай, існавала праваслаўная царква.