wd wp Пошук:

Дойна

Дойнамалдаўская і румынская лірычная народная песня. Узнікненне дойны адносіцца да эпохі ранняга феадалізму. Пашырана таксама ў яўрэяў-ашкеназаў, паўднёвых славян і заходніх украінцаў. Звычайна дойна складаецца з дзвюх частак — павольнай першай і хуткай другой.

Апісанне

Адрозніваюць вакальныя дойны, пры выкананні якіх удзел прылады неабавязковы, і інструментальныя дойны, што выконваюцца на флуеры, чымпоі, наі, скрыпцы і іншых музычных інструментах. Мелодыі дойны часцяком разгортваюцца як імправізацыя: яны адрозніваюцца багаццем ладавай асновы і рытмічнай свабодай. Для дойны вельмі характэрны паўтор адных і тых жа кароткіх меладычных элементаў, а таксама актыўнае выкарыстанне арнаментацыйных прыёмаў. Англійскі клезмер Мерлін Шэпард кажа: «Выконваючы дойну, Вы павінны, іграючы на інструменце, расказаць слухачам вельмі сумную і трагічную гісторыю з жыцця».

Дойна з тэкстамі на ідышы ўвайшла таксама ў рэпертуар клезмераў і знайшла адлюстраванне ў яўрэйскай паэзіі — гл. напр. вершаваная складанка Мойшу Пінчэўскага «Дойна: вершы і паэмы» (Савецкі пісьменнік, Масква, 1960), а ў якасці прыкладу клезмерскага выканання яго ж песню «Басараб’е» (Бесарабія) у выкананні скрыпача Іцхака Перлмана і капэлы Brave Old World (Itzhak Perlman «In The Fiddler’s House», with «Brave Old World» klezmer-band, «Bessarabia», трак №6, кампакт-дыск, Angel Records, Нью-Ёрк, ©1995). Пісалі дойны таксама Іосіф Келер, Зелік Бардзічэвер і іншыя яўрэйскія паэты.

Этымалогія

Паходжанне слова «дойна» дакладна невядомае. Мяркуецца, што яно мае інда-еўрапейскія карані, бо існуе літоўская народная песня з падобнай назвай — дайна.

Гл. таксама

Тэксты

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Музыка Малдовы