wd wp Пошук:

Добрушскі раённы краязнаўчы музей

Добрушскі раённы краязнаўчы музей — музей, заснаваны ў г. Добруш 1 красавіка 2002 г. у адпаведнасці з рашэннем Добрушскага райвыканкама ад 29.03.2002 г. Адкрыты для наведвальнікаў 5 чэрвеня 2005 г. Размешчаны ў адрэстаўрыраваным будынку, які з’яўляецца помнікам архітэктуры пачатку XX ст. і ўзведзены на сродкі княгіні І. І. Паскевіч як школа для дзяцей работнікаў папяровай фабрыкі князёў Паскевічаў. Музеем кіравалі А. Л. Прахарэнка, В. А. Сужаеў. З 2007 г. дырэктар А. В. Агееў.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 5011 адзінку захоўвання, навукова-дапаможны — 1898 адзінак. Агульная плошча экспазіцый 213 м², размешчана ў 5 залах. Дзейнічаюць таксама 2 выставачныя залы агульнай плошчай 50 м².

Экспазіцыі

У музеі працуюць наступныя экспазіцыі: «Гісторыя народнай адукацыі Добрушскага раёна», «Добрушскі край. Ад здабыч да прамысловасці», «Добрушчына партызанская», «Добрушскі парцалян». 13 кастрычніка 2008 г. адкрыта «Мастацкая галерэя Уладзіміра Пракапцова». 3 верасня 2022 г. адкрыта пастаянна дзеючая экспазіцыя, прысвечаная Івану Шамякіну.

Агульная колькасць музейных прадметаў — 9 256. У фондах музея захоўваюцца калекцыі этнаграфіі, жывапісу сучасных беларускіх мастакоў і інш.; распрацавана і дзейнічае музейна-адукацыйная праграма «Мой край — ты песня і легенда».

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Славутасці Добруша
Катэгорыя·Культура Добруша
Катэгорыя·Вікіпедыя·Музеі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Музеі Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта