wd wp Пошук:

Добрасць

До́брасць, Задобрасць — рака ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 23 км. Плошча вадазбору 87 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Дарлівае, вусце на паўднёвай ускраіне горада Крычаў. Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Ад вытоку да аграгарадка Касцюшкавічы (8,8 км) і на працягу 1,8 км ад вусця рэчышча каналізаванае. Каля вёскі Калініна на рацэ плаціна і сажалка.

Каля ракі вёскі Макаўе, Хацілавічы, Свадкавічы, Сакольнічы, Калініна, аграгарадок Касцюшкавічы[2].

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-76. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. (руск.)
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 20. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Прытокі Сажа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Крычаўскага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта