wd wp Пошук:

Дніпроўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

Дніпроўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэтукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Дніпры і падпараткоўваецца Міністэрству аховы здароўя Украіны.

Агульная характарыстыка

Адна з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў Украіны медычнага профілю. Заснавана 15 верасня 1916 года на базе Кацярынаслаўскіх вышэйшых жаночых курсаў. Статус акадэміі - з 1920 года (вернуты пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 20 красавіка 1994 года).

На 59 кафедрах працуюць 646 выкладчыкаў, з іх 98 дактароў навук і 359 кандыдатаў навук. Усяго ў акадэміі працуе больш за 1100 супрацоўнікаў.

42 клінічныя кафедры размешчаны на базе 28 бальніц і выкарыстоўваюць больш за 15 тыс. бальнічных ложкаў. На клінічных базах акадэміі арганізаваны 29 спецыялізаваных цэнтраў.

Акадэмія займае плошчу 85 гектараў. Мае 8 навучальных карпусоў агульнай плошчай 52 000 м2, у якіх размешчана 608 навучальных аўдыторый, кабінетаў і лабараторый. У 7 інтэрнатах плошчай 46 000 м2 пражываюць 2 900 студэнтаў і лекараў-курсантаў. Акадэмія мае ў сваім распараджэнні спартыўны комплекс, віварый, санаторый-прафілакторый, спартыўна-аздараўленчы лагер, навуковую бібліятэку, тэхнацэнтр і два музея.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Дніпроўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Катэгорыя·1916 год ва Украіне
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1916 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Медыцынскія вышэйшыя навучальныя ўстановы