wd wp Пошук:

Дзільраба Дыльмурат

Дзільрабá Дыльмурáт (уйг.: دىلرەبا دىلمۇرات, трад. кіт.: 迪麗热巴·迪力木拉提; у Кітаі больш вядомая як Dilireba (трансліт.: Дзілірэбá); нар. 3 чэрвеня 1992, Урумчы, СУАР, Кітай) — кітайская акторка, танцорка, спявачка, мадэль і вядучая шоу ўйгурскага паходжання.

Дзяцінства і адукацыя

Дзільраба нарадзілася 3 чэрвеня 1992 года ў горадзе Урумчы, у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне Кітайскай Народнай Рэспублікі. У 2001 годзе, калі дзяўчынке было 9 гадоў, яе бацька прывёў яе ў сярэднюю мастацкую школу Сіньцзян, каб яна здала ўступны экзамен. У той час Дзільраба думала, што гэта былі нейкія дадатковыя заняткі. Пазней, калі яна атрымала прапанову ад школы, яна зразумела, што будзе хадзіць у школу танцаў на працягу наступных шасці гадоў.[1]

У 2007 годзе яна скончыла Сяньцзянскі інстытут мастацтваў і стала ўдзельніцай Сіньцзянскай трупы песень і танцаў.[1]

На працягу 2009 года Дзільраба вучылася ў Паўночна-ўсходнім педагагічным універсітэце ў горадзе Чанчунь, правінцыі Гірын. За гэты час яна заняла трэцяе месца на мясцовым конкурсе спеваў.[2]

У 2010 годзе яна паступіла на тэатральнае аддзяленне Шанхайскай тэатральнай акадэміі па спецыяльнасці “Драма, кіно і тэлебачанне”. У тым жа годзе яна спрабавала прайсці праслухоўванне ў новы праект рэжысёра Лу Чуаня «Тайная вячэра».[3]

Зноскі

  1. 1 2 新偶像:90后小花旦迪丽热巴上位走红史- 娱乐 - 国际在线 (нявызн.) (недаступная спасылка). news.cri.cn. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2020. Праверана 4 кастрычніка 2022.
  2. 迪丽热巴17岁旧照曝光 曾在东北师大就读一年-中国吉林网 (нявызн.). news.cnjiwang.com.
  3. 图文:陆川寻找虞姬-迪丽热巴_影音娱乐_新浪网 (нявызн.). ent.sina.com.cn.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы Кітая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе