wd wp Пошук:

Дзікая прырода Тасманіі

Дзікая прырода Тасманіі (англ.: Tasmanian Wilderness) — аб’ект Сусветнага спадчыны ЮНЕСКА. Уключае шэраг тэрыторый у Тасманіі, Аўстралія.

Дзікая прырода Тасманіі як аб’ект Сусветнай спадчыны ахоплівае 13800 км² ці прыблізна 20 % плошчы Тасманіі. У гэтым рэгіёне захаваліся апошнія на Зямлі дажджавыя лясы ўмеранага пояса. Археалагічныя раскопкі паказваюць, што пячоры ў тоўшчы вапняка выкарыстоўваліся старажытнымі людзьмі больш за 20.000 гадоў таму.[1]

Тасманія багатая ўнікальнай фаунай, з 32 відаў ахоўных ў Тасманіі жывёл 27 насяляюць у арэале Дзікай прыроды Тасманіі. Адным з вядомых відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, з’яўляецца тасманійскі д’ябал. З больш як 150 відаў птушак вылучаецца рэдкі від роду разелы — зялёная разела.[2]

Наступныя нацыянальныя паркі ўваходзяць у склад аб’екта Сусветнай спадчыны Дзікая прырода Тасманіі:[3]

Від з г. Маўнт-Эліза, Паўднёва-Заходні нацыянальны парк

Зноскі

  1. Tasmanian Wilderness — Дзікая прырода Тасманіі на сайце дэпартамента навакольнага асяроддзя ўрада Аўстраліі
  2. Tasmanian Wilderness — Дзікая прырода Тасманіі на сайце ЮНЕСКА
  3. Where is the Tasmanian Wilderness World Heritage Area?(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2011. Праверана 14 студзеня 2011.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Сусветная спадчына