wd wp Пошук:

Дзідзье Барбелівьен

Дзідзье Барбелівьен (нар.10 сакавіка 1954, Парыж) — французскі спявак, кампазітар і аўтар песень.

Пачынаючы з 1974 года напісаў мноства песень для такіх выканаўцаў і гуртоў, як Даліда, Джоні Халідэй, Мішэль Сарду, Даніэль Гішар, Клод Франсуа, Сільві Вартан, Жыльбер Беко, Дэміс Русас, Мірэй Мацьё, Крыстоф, Хуліа Іглесіяс, Ніколь David et Jonathan, Патрысія Каас, Мішэль Дэльпеш, Жэрар Ленарман, Філіп Лявіль, Гару і іншых.

Поспеху ў сольнай кар’еры дасягнуў у тым ліку дзякуючы супрацоўніцтву з музыкантам Феліксам Грэем (нар. у 1958), у дуэце з якім выканаў некалькі песень. Самай вядомай іх сумеснай працай стала песня «A toutes les filles».

1 студзеня 2009 года абвешчана, што Барбеліўену прысуджаны Ордэн Ганаровага легіёна.

Зноскі

  1. Didier Barbelivien // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Didier Barbelivien // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных