Дзя́тлаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — горад Дзятлава (не ўваходзіць у склад).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Дзятлава. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мулярскага сельсавета[1]. 13 лютага 1960 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малдуці[2]. 1 ліпеня 1960 года ў склад Дварэцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Буцвілавічы, Кулікоўшчына, Літаварцы, Рыбалава, Слайкоўшчына і Ціцейкі)[3]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Слонімскага раёна. 27 верасня 1963 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малдуці[4]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Засецкага сельсавета, у склад Данілавіцкага сельсавета перададзена вёска Ведравічы[5]. 22 мая 1973 года цэнтр сельсавета вернуты ў гарадскі пасёлак (з 21 верасня 1990 года — горад) Дзятлава. 13 ліпеня 2007 года ў склад сельсавета з Вензавецкага сельсавета перададзены 10 вёсак: Апаліна-Басіна, Вянскі, Запашка, Каменка, Нямковічы, Пацаўшчына, Рэпішча, Сіратаўшчына, Труханавічы і Яцвезь[6]. 24 лютага 2022 года ў склад Вензавецкага сельсавета вернута вёска Рэпішча[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2297 чалавек[8], з іх 68,0 % — беларусы, 26,4 % — палякі, 3,3 % — рускія[9].